"Правы сектар" здаў у міліцыю 50 бутэлек з кактэйлямі Молатава

Адбылося гэта ў рамках выканання пастановы Вярхоўнай Рады пра раззбройванне "незаконных узброеных фармаванняў". Як заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны Сяргей Яравы, бутэлькі з кактэйлямі Молатава атрымала для трэніровак Нацыянальная гвардыя.



Яравы падкрэсліў, што "Правы сектар" выконвае патрабаванне аб здачы незарэгістраванай зброі. Што да легальнай зброі, дык МУС правядзе яе праверку, паведамляе сайт censor.net.ua.
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі