Прайшла прэзентацыя дакументальнага фільма «На перадавой Перамогі»

У Мінску прайшла прэзентацыя дакументальнага фільма «На перадавой Перамогі». Ён прысвечаны ўсім палітвязням Беларусі. Паводле словаў кіраўніка юрыдычнай службы экс-кандыдатат ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна, праваабаронцы Алега Воўчака, большую частку фільма складаюць аматарскія здымкі, хроніка, фотаматэрыялы, дакументы грамадскай камісіі «Свабоду Казуліну і іншым палітвязням!».

«Аказалася, што людзі зусім не ведаюць, за што, па якой прычыне сядзіць у турме Казулін, — кажа Воўчак. — Таму з’явілася жаданне прынесці такі фільм у кожную кватэру».

Бліжэйшым часам фільм з’явіцца ў Інтэрнеце і будзе даступны для прагляду і капіявання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі