Прайшлі першыя матчы 1/4 фінала футбольнай Лігі чэмпіёнаў
"Барселона" і "Атлетыка" згулялі ўнічыю 1:1. На гол Дыега на 56-й гаспадары поля адказалі трапным ударам Неймара на 71-й.
"Манчэстар Юнайтэд" і "Баварыя" таксама не вызначылі пераможцу — 1:1. Відзіч адкрыў лік на 58-й (гл. на здымку), а на 67-й Швайнштайгер забіў гол у адказ. Апошняга, дарэчы, на 90-й хвіліне выдалілі з поля пасля другой жоўтай карткі.
Матчы ў адказ адбудуцца 9 красавіка. А ў сераду згуляюць "Рэал" — "Барусія" і ПСЖ — "Чэлсі".
Фота — Getty Images