Праз энергетычны крызіс у Швейцарыі могуць вярнуцца да будаўніцтва АЭС
Адна з найстарэйшых АЭС у Швейцарыі / atomic-energy.ru
У Швейцарыі загаварылі пра адмену забароны на будаўніцтва атамных электрастанцый. З такой ініцыятывай выступіў Камітэт дэпутатаў ад правых партый і дзелавых колаў Швейцарыі, піша Le Temps. Праект называецца "Электраэнергія для ўсіх і заўсёды. Спыніце адключэнне святла". Яго мэта — унясенне змяненняў у Канстытуцыю з тым, каб дазволіць "усе формы вытворчасці электраэнергіі, бяспечнай для клімату". Збор подпісаў у падтрымку ініцыятывы павінен пачацца на наступным тыдні.
На думку аднаго з ініцыятараў кампаніі Ванэсы Мэры, цяперашняя энергетычная стратэгія Швейцарыі правальная. Нагадаем, будаўніцтва новых АЭС у краіне было забароненае з 2017 года. Рашэнне было прынятае пасля рэферэндуму.
Швейцарскія сацыялісты мяркуюць, што цяперашняя ініцыятыва правых не мае шансаў на поспех, піша выданне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.