Прэм'ер і кіраўнік Мінгарвыканкама праехаліся ў метро (фота)
Гэта адбылося пры адкрыцці новай станцыі сталічнага метрапалітэна "Малінаўка".
Самыя нецярплівыя мінчукі сталі збірацца каля ўваходаў на станцыю яшчэ за гадзіну да яе адкрыцця, піша onliner.by. У заходнім вестыбюлі станцыі праходзіла афіцыйная цырымонія. Удзел у ёй прынялі прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька ды іншыя афіцыйныя асобы.
Па словах Мясніковіча, "Малінаўку" збіраліся адкрыць да чэмпіянату свету па хакеі. "Але я думаю, што ў гэтай сітуацыі лепш зрабіць якасна і надзейна, чым спехам", — дадаў ён.
Пасля цырымоніі адкрыцця чыноўнікі праехаліся ў вагоне метро.
Фота — onliner.by