"Прессбол": верагодна, уладальнікам мінскага "Дынама" стане Віктар Пракапеня

"Прессбол": верагодна, уладальнікам мінскага "Дынама" стане Віктар Пракапеня

Новым уласнікам футбольнага клуба "Дынама-Мінск" можа стаць IT-бізнэсовец Віктар Пракапеня (альбо звязаная з ім IT-структура), піша "Прессбол".

Паведамляецца, што 19 кастрычніка Пракапеня прысутнічаў на хатнім матчы "Дынама" з "Віцебскам" (0:2). 

Мінулай зімой прозвішча IT-бізнэсовец ўжо называлася ў спісе патэнцыйных уладальнікаў мінскага "Дынама". Другім варыянтам называлі расійскага прадпрымальніка Міхаіла Гуцэрыева. Але ў выніку "Дынама" ад Юрыя Чыжа перайшло да Мінгарвыканкама.

Пракапеня карыстаецца славай стваральніка "беларускага IT-раю" і ідэолага льготаў для IT-сферы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі