Прэзентацыя на Еўрарадыё: NUTEKI і Лігалайз з трэкам супраць абортаў
Гурт NUTEKI прэзентуе на Еўарадыё новую песню "Мама не забівай", у якой ўздымаецца праблема абортаў. Аўтарам песні стаў лідар калектыву Міхаіл Накарашвілі, які зусім нядаўна стаў бацькам, і статыстыка абортаў па краінах СНД кранула яго да глыбіні душы.
"10 мільёнаў абортаў у год праводзяць у краінах СНД. Такімі тэмпамі за 7 гадоў мы заб'ём большую колькасць дзяцей, чым загінула ў самай кровапралітнай вайне ў гісторыі - Другой Сусветнай, - разважае Міхаіл. - Я думаю, што пераважная большасць рашэнняў зрабіць аборт не звязана з медыцынскімі паказчыкамі. Шмат хто адмаўляецца нараджаць свайго дзіця, бо проста баіцца выходзіць з зоны камфорту. Лічаць, што гэта не своечасова, дыскамфорт ды лішняя адказнасць. Але ці не занадта гэта вялікі кошт за камфорт і кар'еру?"
Апавяданне ў песні вядзецца ад імя немаўля, які заклікае: "Мама, прашу не забівай". У запісы трэка ўзяў удзел расійскі рэпер Лігалайз, які дапісаў куплет да нутэкаўска асновы. Музыка прызнаецца, што назва "Мама" спачатку не ўражвала арыгінальнасцю, але калі пачуў і зразумеў глыбіню задумкі ды важнасць тэмы, то не змог адмовіцца.
"Мне самому вельмі блізкія нелінейныя падыходы да тэмаў у песнях, - кажа рэпер. - Мне падабаецца, што мы зрабілі не агітку, а паказалі погляд на сур'ёзную праблему з незвычайнага ракурсу. Гэта як дакументальнае кіно, дзе аўтар прама не выказвае сваё меркаванне, а проста фіксуе адбывалае і падае гледачу/слухачу самому абраць сваё стаўленне. Гэта як рэпартаж з гарачай кропкі з маркерам "no comments", дзе ты не можаш адмаўляць факты, а бачыш тое, што адбываецца, як ёсць, без прыкрас".
Кампазіцыя стартуе на ўсіх папулярных лічбавых пляцоўках кшталту iTunes, GooglePlay, Яндэкс.Музыка і іншых 1 чэрвеня, паралельна на афіцыйным канале NUTEKI ў УouТube з'явілася лірык-відэа.