Кліп гурта NUTEKI з маладымі блогерамі з Гомеля б'е рэкорды па праглядах

Гурт NUTEKI прадставіў першы сінгл "Дни километры" з будучага альбома і праілюстраваў яго кліпам. Рамантычнае відэа пра ўсёпераможную сілу кахання зняў рэжысёр Макс Максімаў.


"Мы пачалі пісаць рускамоўны альбом і вырашылі злёгку размежаваць нашу творчасць, — распавядае лідар каманды Міша Nuteki. — Для запісу англамоўнага альбома, над якім мы таксама працуем на дадзены момант, давялося злятаць у Амерыку! Але гэта зусім розныя сусветы, і мы вырашылі развівацца адразу ў двух кірунках. Нам вельмі падабаецца песня "Дни километры", таму мы вырашылі падтрымаць менавіта гэтую кампазіцыю кліпам. Гэта першы сінгл з новага альбома, і вельмі сімвалічна, што ён пра каханне".


Галоўныя ролі ў кліпе выканалі 16-гадовыя гомельскія блогеры Дзіма Ермузевіч і Аліна Солапава, у якіх на дваіх каля паўмільёна падпісчыкаў на YouTube. Сам ролік здымаўся на цэнтральных вуліцах Мінска.


Рэліз рускамоўнай кружэлкі “Нутэкаў” прызначаны на травень. Паралельна музыкі заканчваюць працу над англамоўным дыскам, які складаецца з 4-х частак. Першая з іх, Chapter 1: "THE BGNNG", была прэзентаваная на сайце Еўрарадыё ў кастрычніку 2014 года. Агулам у альбом увойдзе 25 кампазіцый. Тры астатнія часткі лонгплэя з'явяцца цягам года.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі