Прэзентацыя на Еўрарадыё: песня "Наш час" ад барда Андрэя Сянькевіча

Малады беларускі бард Андрэй Сянькевіч прадстаўляе на Еўрарадыё адзіную песню на беларускай мове, якая ўвайшла ў яго дэбютны альбом "Мечтатели серых улиц". А ўвосень музыка плануе выдаць цалкам беларускамоўны лонгплэй. Андрэй параўноўвае нараджэнне песні з эмацыйным парывам, а не з жаданнем выказаць нешта канкрэтнае і кажа, што "Наш час" распавядае проста пра людзей і пра тое, што адбываецца навокал. А сваё захапленне, падавалася б,не вельмі папулярным стылем, тлумачыць спробай нешта некаму даказаць:

"Усё, што будзе выходзіць у межах праекта Андрэй Сянькевіч, будзе адбывацца выключна ў рэчышчы акустычнай музыкі. Для мяне ў нейкім сэнсе праца ў гэтым стылі — праверка, жаданне распавесці людзям, што насамрэч, бардаўскі фармат мае права на існаванне і ў гэтым ёсць сэнс. Гэта спроба нешта некаму даказаць, тым я і займаюся".

Сваімі арыенцірамі ў абранай стылістыцы Андрэй Сянькевіч лічыць Дэвіда Грэя, Bon Iver. З беларускіх выканаўцаў, якія аддаюць перавагу акустычнаму выкананню, музыка адзначае дуэт Navi.

Андрэй Сянькевіч вядомы па праектах Station 86 і "Коктейль Шаляпина". 2013-2014 гадах выдаў некалькі сольных сінглаў і міні-альбом. Дэбютнік музыкі "Мечтатели серых улиц" выйшаў напрыканцы лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі