Прэзентацыя на Еўрарадыё: сінгл "Forever Free" ад The Conspiraters

Адэпты рока 70-х, малады мінскі гурт The Conspiraters, на днях прэзентавалі дэбютны альбом "Forever Free". А сёння прадстаўляюць на Еўрарадыё загалоўны сінгл з яго — аднуйменную "Forever Free". Музыкі мяркуюць, што фраза "Заўсёды вольныя" зразумелая ў любым кантэксце.


"Пласцінка вытрымана ў стылі 70-х: хард-рок, блюз-рок, часы Led Zeppelin і ранніх "Блэк Сабатаў", — распавядае пра альбом бас-гітарыст гурта Максім Русакоў. — Такое азіранне на старое. Наша канцэпцыя і заключаецца ў тым, што ў сучасным свеце, нават 21 стагоддзі, стагоддзі развіцця тэхналогій даволі актуальна граць чыста гітарны рок".


Канцэртная прэзентацыя пласцінкі "Forever Free" адбудзецца 24 красавіка ў мінскім клубе TNT. Музыкі абяцаюць невялікае шоў з усімі песнямі з новай пласцінкі. А яшчэ сюрпрызы: некалькі бонус-трэкаў і Каця Вусава з Sasg Sattawood на бэках.


The Conspiraters узнікілі ў 2011 годзе. Праз год музыкі выдалі дэбютны EP "Jesus Rock".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі