Прэзідэнт Інданэзіі павіншаваў Пуціна песняй, а Лукашэнка — лістом
Прэзідэнт Расіі ў панядзелак адзначае 61 год нараджэння.
Падчас саміта Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва прэзідэнт Інданэзіі Сусіла Бамбанг падыйшоў да Уладзіміра Пуціна і выканаў песню Happy Birthday to Yo пад акампанемент гітары. Як адзначае РІА "Новости", Пуцін быў збянтэжаны нечаканым і арыгінальным віншаваннем.
Расійскага прэзідэнта павіншаваў і Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў заслугі Пуціна "ў развіцці саюзніцкіх адносінаў і ўмацаванні праверанага часам сяброўства паміж братэрскімі народамі дзвюх краін".
Фота — ria.ru