Прэзідэнт Польшчы падняў у ААН тэму міграцыйнага крызісу на мяжы

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда​ / Reuters
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда​ / Reuters

Тэму міграцыйнага крызісу на межах краін ЕС з Беларуссю падняў на Генеральнай асамблеі ААН прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, паведамляе ТАСС.

Тое, што адбываецца на межах Польшчы, Латвіі і Літвы з Беларуссю, ён назваў "небывалай гібрыднай атакай". Гэта атака, па словах польскага прэзідэнта, арганізаваная Мінскам.

Беларускія ўлады "прывозяць у сваю краіну дзясяткі тысяч рашуча настроеных жыхароў дзяржаў Блізкага Усходу, якіх пад палкамі паліцэйскіх прымушаюць перасякаць межы, спрабуючы справакаваць штучны гуманітарны крызіс", — сказаў Дуда.

Ён лічыць, што такім чынам беларускія ўлады адрэагавалі на падтрымку, якую Польшча ў апошнія месяцы аказвае беларускім грамадзянам.

Але Варшава, па словах польскага прэзідэнта, не адступіць у гэтым крызісе, "таму што мы не згодныя на інструментальны падыход да мігрантаў, на выкарыстанне іх складанага становішча ў якасці інструмента дзеянняў, накіраваных супраць бяспекі нашых межаў, межаў, якія мы абавязаны абараняць, у тым ліку як краіна ЕС".

Пра тое, што гэтая гібрыдная атака — пагроза для ўсёй еўрапейскай супольнасці, гаварыў з трыбуны Генасамблеі ААН і прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. Ён заклікаў міжнародную супольнасць салідарна адказаць на гэты выклік. "Мы павінны зрабіць усё магчымае для таго, каб людзі не выкарыстоўваліся як інструмент гібрыднай атакі", — сказаў Науседа.

Літва і Польшча сутыкнуліся ў апошнія месяцы з небывалым патокам нелегальным мігрантаў. У Літве ў гэтым годзе затрымана больш за 4 тысяч нелегалаў, у мінулым — быў усяго 81 чалавек. Паводле дадзеных памежнай службы Польшчы, у жніўні і верасні было зарэгістравана больш за 7 тысяч спробаў нелегальна трапіць у краіну з тэрыторыі Беларусі. Летась такіх выпадкаў было 120. Праз сітуацыю з мігрантамі Латвія, Літва і Польшча вымушаныя былі ўвесці на мяжы з Беларуссю рэжым надзвычайнага становішча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі