Прэзідэнт Польшчы: я веру, што Украіна атрымае перамогу

Прэзідэнт Польшчы: я веру, што Украіна атрымае перамогу

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў аўторак прыехаў у Кіеў, дзе сустрэўся з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім (гэта не першы яго візіт пасля пачатку вайны). На сумеснай прэс-канферэнцыі Дуда заявіў, што ўкраінскі народ і ўлада могуць разлічваць на Польшчу і палякаў. І так будзе "да апошняга дня барацьбы".

"Я веру ў гэта глыбока, што Украіна не толькі абароніць сябе, але я веру, што Украіна атрымае перамогу, гаварыў польскі прэзідэнт. — Што верне сабе ўсе цяпер акупаваныя Расіяй тэрыторыі. Што Украіна адбудуецца дзякуючы польскай падтрымцы, а таксама падтрымцы ўсіх сумленных дзяржаў і народаў Заходняй Еўропы і Злучаных Штатаў Амерыкі, і іншых дэмакратычных дзяржаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі