Прэзідэнт Турцыі параіў прэзідэнту Францыі праверыць мазгі
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган / Reuters
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Тайп Эрдаган заявіў у адрас свайго калегі — прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрон, што таму варта праверыць ці жывы ў яго мозг, паведамляе Reuters:
"Паслухайце, містэр Макрон, я кажу вам з Турцыі, але я вам магу яшчэ раз паўтарыць гэта і на пасяджэнні НАТА. У першую чаргу праверце не памёр ці ваш уласны мозг", - заявіў Эрдаган.
Прэзідэнт Турцыі так адрэагаваў на словы французскага прэзідэнта аб тым, што НАТА страціў усякую здольнасць каардынаваць дзеянні ўдзельнікаў. Макрон заявіў, што ў НАТА "памёр мозг". Гэтыя словы былі звязаны з тым, што Турцыя ўвяла войскі на поўнач Сірыі — у тыя рэгіёны, адкуль раней былі выведзены салдаты ЗША.
У сувязі з заявай Эрдагана турэцкі пасол у Парыжы будзе выкліканы ў французскі МЗС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.