Прэзідэнты Польшчы і Літвы наведалі вайскоўцаў у Сувалкаўскім калідоры

Прэзідэнты Польшчы і Літвы наведалі вайскоўцаў у Сувалкаўскім калідоры

7 ліпеня прэзідэнты Польшчы і Літвы наведалі вайскоўцаў у Сувалкаўскім калідоры. Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа пабывалі на мабільным камандным пункце шматнацыянальнай дывізіі "Паўночны Усход", які знаходзіцца пад Шыплішкамі. Дуда заявіў, што вочы ўсяго свету цяпер скіраваныя на гэты кавалак зямлі.

"Многія ў Польшчы, Літве, Еўропе і свеце задаюць пытанне, ці гэтае месца з'яўляецца бяспечным,цытуе словы польскага прэзідэнта polskieradio.pl. — Мы з прэзідэнтам Літвы вырашылі прыехаць у гэтае месца на польскім і літоўскім баках, каб паказаць, што яно — бяспечнае. Яно бяспечнае дзякуючы службе жаўнераў з Польшчы, Літвы і NATO".

Сувалкаўскі калідор — тэрыторыя вакол Сувалкаў, Аўгустова і Сейнаў. Ён злучае Польшчу з Літвой і адначасова аддзяляе расійскую Калінінградскую вобласць ад Беларусі. Лічыцца, што гэта стратэгічна важны калідор. Пра яго значэнне сталі шмат гаварыць на фоне спынення Літвой часткі расійскага транзіту ў Калінінградскую вобласць. З Масквы гучалі нават пагрозы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі