Продажы амаль усіх аўтамабільных брэндаў у Беларусі імкнуцца да "нуля"
Аўтацэнтр Geely у Мінску / geely-minsk.by
Продажы амаль усіх аўтамабільных брэндаў у Беларусі імкнуцца да "нуля", кажуць у Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі. Нават у параўнанні з мінулым месяцам продажы скараціліся на 40%. За год аб'ём продажаў легкавых аўтамабіляў, што ўвозяцца ў краіну, наогул скараціўся ў 20 разоў.
Толькі кітайскі брэнд Geely дэманструе небывалы рост продажаў. У мінулым месяцы ў Беларусі прадалі 626 аўтамабіляў гэтага брэнда. У выніку на долю Geely у лістападзе прыйшлося больш за 80% усяго аўтамабільнага рынку прададзеных новых легкавых аўтамабіляў у Беларусі. А з пачатку года прадалі ўжо 3 197 аўто гэтай маркі. Geely практычна дагнаў лідара беларускага рынку ў гэтым годзе марку LADA – з вынікам у 3 698 аўто.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.