Продажы мабільнікаў у Беларусі ў 2009 годзе знізяцца на 40%

Аб'ём продажаў мабільных тэлефонаў у Беларусі ў бягучым годзе знізіцца ў параўнанні з мінулым годам на 37,5% — да 1 млн. штук. Такі прагноз, па звестках БелаПАН, далі эксперты кампаніі "Евросеть". Па іх ацэнцы, у трэцім квартале на рынку Беларусі было прададзена 210,6 тыс. сотавых тэлефонаў. Гэта на 31,1% ніжэй за колькасць прададзеных сотавых тэлефонаў у такі ж леташні перыяд.

За тры кварталы 2009 года было прададзена 703,5 тыс. сотавых тэлефонаў, што на 31,9% менш за колькасць, прададзеную за першыя тры кварталы 2008 года. На апошні квартал цяперашняга года эксперты "Евросети" прагназуюць стабільны рост рынку.

Па ацэнках экспертаў кампаніі, у 2010 годзе аб'ём рынку вырасце на 7—12%, у першую чаргу за кошт "адкладзеных пакупак".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі