Продажы смартфонаў знізіліся ўпершыню ў гісторыі

Продажы смартфонаў знізіліся ўпершыню ў гісторыі

Аб’ём паставак смартфонаў упаў у першым квартале 2016 года на тры адсоткі ў параўнанні з тым жа кварталам 2015 года. Аб’ём паставак знізіўся да 334,6 мільёна адзінак.

Раней спаду паставак смартфонаў не было ніводнага разу за ўсю гісторыю назіранняў за гэтым рынкам, якія вядуцца з 1996 года. Згодна са справаздачай кампаніі Strategy Analystics, лідарам рынка застаецца Samsung, які паставіў 79 мільёнаў смартфонаў. У яго падзенне ў параўнанні з мінулым годам склала 3 мільёны штук. На другім месцы Apple — 51,2 мільёна (зніжэнне на 10 мільёнаў). На трэцім месцы Huawei — 28,3 мільёна смартфонаў. Пры гэтым Huawei, наадварот, павялічыла пастаўкі смартфонаў на 10 мільёнаў штук.

Раней кампанія Apple паведаміла пра першае з 2003 года зніжэнне квартальнай выручкі ў сувязі са значным падзеннем продажаў сваёй прадукцыі, у першую чаргу смартфонаў iPhone, пішуць замежныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі