Простымі словамі: у Беларусі выдадуць кнігу пра архітэктуру для ўсёй сям’і
![Простымі словамі: у Беларусі выдадуць кнігу пра архітэктуру для ўсёй сям’і](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/73220321_2330220327240708_5239067756963299328_n.jpg.webp?itok=taFzL0uR)
На краўдфандынгавай платформе ulej.by пачаўся збор сродкаў на выданне кнігі “HОUSEДОМДОМ”. Гэтае ілюстраванае даследаванне змяшчае 100 архітэктурных праектаў вучняў Школы архітэктурнага мыслення ва ўзросце ад 6 да 13 гадоў і 30 прафесійных авангардных праектаў, якія некалі перавярнулі сусветнае ўяўленне пра архітэктуру.
У чым унікальнасць праекта? Якому чытачу будзе цікавая такая кніга? Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё раскажуць аўтар “HOUSEДОМДОМ” Аляксандр Новікаў, заснавальніца Школы архітэктурнага мыслення Алена Карпілава і Раман, вучань школы.