Пры ДТЗ паблізу Мінабароны пацярпелі каля 10 чалавек
Прычынай ДТЗ з тралейбусам каля Міністэрства абароны маглі стаць няспраўныя тармазы. Пра гэта карэспандэнту Еўрарадыё паведаміў кіроўца тралейбуса.
Відавочцы аўтааварыі кажуць, што пацярпелі каля 10 чалавек, дзяцей сярод іх няма.
Афіцыйны прадстаўнік ДАІ Цэнтральнага раёна Анастасія Радзько распавёла Еўрарадыё пра здарэнне на вуліцы Куйбышава: "Колькасць пацярпелых пакуль невядомая. На месцах працуюць экіпажы хуткай дапамогі. Адна з папярэдніх версій — тэхнічная няспраўнасць тралейбуса".
Як паведамлялася раней, на вуліцы Куйбышава ў Мінску тралейбус 29-га маршруту ўрэзаўся ў слуп. На месца здарэння, паводле неафіцыйных звестак, прыязджалі пяць "хуткіх".