Пры вырабе наркотыкаў мінчук атрымаў апёкі 35% цела
У 28-гадовага мужчыны — апёкі рук і ног, галавы і шыі.
28-гадовы непрацуючы мінчук займаўся дома вырабам наркотыкаў і пацярпеў пры гэтым. Як паведамляе БЕЛТА, здарэнне адбылося 19 ліпеня ў Заводскім раёне сталіцы ў кватэры маці пацярпелага.
Падчас прыгатавання наркотыкаў ўспыхнула пара растваральніку 646, без наступнага гарэння.
Мужчына атрымаў апёкі рук, ног, галавы і шыі першай-другой ступеняў. Яго шпіталізавалі. Акалічнасці здарэння высвятляюцца.
Фота: БЕЛТА