Пры землятрусе ў Новай Зеландыі каровы апынуліся на астраўку на вышыні 6 метраў

Пры землятрусе ў Новай Зеландыі каровы апынуліся на астраўку на вышыні 6 метраў

Пасля землятрусу ў Новай Зеландыі тры каровы апынуліся адрэзанымі ад свету на вяршыні новаўтворанай гары, піша gazeta.ru.

Дзвюм каровам і цяляці ўдалося выратавацца на невялікім астраўку пашы. Тэрыторыя вакол іх была разбураная ў выніку апоўзня. Самі жывёлы апынуліся ізаляванымі на вышыні шасці метраў.

Заўважылі кароваў людзі, якія праляталі над гэтай тэрыторыяй на верталёце. Як распавёў гаспадар жывёлаў, выратаваць іх удалося з дапамогай мясцовых жыхароў і грузавіка.

Нагадаем, што магутныя землятрусы адбыліся каля горада Каікоўра на Паўднёвым востраве ў нядзелю. Паведамлялася прынамсі пра дзве чалавечыя ахвяры падчас стыхіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі