Прыгодніцкі фільм "Авантуры Пранціша Вырвіча" не пакажуць у Мінску
Прыгодніцкі фільм "Авантуры Пранціша Вырвіча" ў мінскіх кінатэатрах паказваць не плануецца, даведаліся журналісты.
Гэтая кінастужка знятая па матывах рамана Людмілы Рублеўскай (першага з серыі) з удзелам беларускіх актораў. Агучаны фільм на дзвюх мовах — па-беларуску і па-руску.
У фільме здымаліся некалькі актораў-купалаўцаў, якія ў 2020-м пакінулі тэатр на знак пратэсту.
Ролю Ледніка згуляў Іван Трус, які пасля жніўня-2020 разам з сям’ёй з'ехаў у Санкт-Пецярбург. Ролю Радзівіла Рыбанькі выканаў Віктар Манаеў, а садыста Гераніма Радзівіла — Вячаслаў Паўлюць. У ролі найміта Ватмана выступіў Дзмітрый Ясяневіч. Таксама ў карціне зняўся і яшчэ адзін былы купалавец — Ігар Сігаў.
На сайце "Мінсквідэапракату" згадак пра гэты фільм няма. На сайце mogilevkino.by адпаведную старонку выдалілі. Пракат стужкі запланаваны толькі ў Пінску, Століне і Бабруйску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.