Прысуд графіцісту Алегу Ларычаву адклалі на 6 чэрвеня

Прысуд графіцісту Алегу Ларычаву адклалі на 6 чэрвеня

Суддзя Віталь Сямёнаў не змог вынесці прысуд графіцісту Алегу Ларычаву 5 чэрвеня. Абвяшчэнне прысуду перанесенае на 10.30 6 чэрвеня.

Да абвяшчэння прысуду мастака адпусцілі з залы суда. 

Як паведамляла Еўрарадыё, куратар стрыт-арт-праекту Signal і яго сяброўку Ганну Новік затрымалі ў ноч з 3 на 4 чэрвеня. Пры сабе маладыя людзі мелі трафарэт з сімвалам "Белага легіёна" і балончыкі з фарбай. Міліцыянты заявілі, што Ларычаў і Новік нецэнзурна лаяліся. 

Судзілі абоіх 5 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. Ганну Новік аштрафавалі на 230 рублёў (10 базавых велічыняў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі