Прызначаныя два намеснікі старшыні Мінгарвыканкама
Прызначаныя два намеснікі старшыні Мінгарвыканкама Анатоля Сівака. Гэта — Аляксандр Дараховіч і Арцём Цуран, якія дагэтуль былі кіраўнікамі раённых адміністрацый у сталіцы. Дараховіч кіраваў Завадскім раёнам, Цуран — Фрунзенскім. Кандыдатуры ў аўторак узгадніў Аляксандр Лукашэнка, інфармуе БЕЛТА.
Анатоль Сівак ачоліў Мінгарвыканкам у лістападзе 2018-га, ён змяніў на гэтай пасадзе Андрэя Шорца.
Арцёму Цурану няма яшчэ і 40 гадоў. Кіраўніком адміністрацыі Фрунзенскага раёна ён быў прызначаны ў кастрычніку 2016 года. Ён — ураджэнец Глыбокага, па адукацыі настаўнік пачатковых класаў. Таксама скончыў Акадэмію кіравання.
Аляксандр Дараховіч ачоліў адміністрацыю Завадскога раёна ў 2016-м. Ён — ураджэнец Маладзечанскага раёна. Пачынаў працоўную біяграфію на Мінскім палшыпнікавым заводзе. Пазней працаваў дарадцам пасольства Беларусі ў Казахстане.