Пуцін абвесціць вайну беларускім камбайнам?
Прэзідэнт Расіі лічыць, што праблему затаварвання расійскага рынка беларускімі камбайнамі трэба вырашаць.
Пра сітуацыю на рынку сяльгастэхнікі Пуціна падчас нарады па ўдорцы ўраджая ў Краснадарскім краі праінфармаваў кіраўнік "Расаграпрама" Канстанцін Бабкін.
"Я гэтую праблему ведаю, але не вельмі разумею, як з яе выбрацца", — адказаў Пуцін, дадаўшы, што пакуль не гатовы каментаваць гэтае пытанне.
"Тым не менш, пра гэта трэба думаць, я з гэтым згодны", — цытуе прэзідэнта Расіі агенцтва "Interfax".
Фота: www.gomselmash.by.