Пуцін назваў нацыянальную ідэю адзіна магчымай для Расіі
Уладзімір Пуцін лічыць, што патрыятызм з'яўляецца адзінай нацыянальнай ідэяй для Расіі. "У нас няма ніякай і не можа быць ніякай іншай аб'ядноўвальнай ідэі, акрамя патрыятызму", — заявіў ён, выступаючы на сустрэчы "Клуба лідараў" — аб'яднання прадпрымальнікаў з 40 расійскіх рэгіёнаў.
Пуцін мяркуе, што ідэя патрыятызму "не ідэалагізаваная, не звязаная з працай партыі ці нейкай грамадскай структуры", перадае РБК. Для таго каб укараніць усведамленне патрыятызму як нацыянальную ідэю, заявіў ён, "трэба ўвесь час пра гэта казаць, на ўсіх узроўнях".
Раней Пуцін вылучаў іншыя нацыянальныя ідэі. Так, у 2004 годзе на сустрэчы са сваімі даверанымі асобамі, як адзначае РБК, ён заявіў, што нацыянальнай ідэяй Расіі з'яўляецца канкурэнтаздольнасць.
У 2011 годзе ў інтэрв'ю часопісу VIP-Premier Пуцін назваў нацыянальнай ідэяй "зберажэнне народа", працытаваўшы Аляксандра Салжаніцына.