Пуцін павіншаваў тэлеграмай Лукашэнку з днём нараджэння
Пра гэта паведамляе Руская служба навінаў, якая спасылаецца на прэс-сакратара расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Пяскова.
Віншавальная тэлеграма кіраўніку Беларусі была адпраўленая ў адпаведнасці з агульнымі правіламі пратакола, адзначыў ён.
Нагадаем, сёння Аляксандру Лукашэнку спаўняецца 59 гадоў. Кіраўнік Беларусі правядзе гэты дзень у звычайным працоўным графіку.
Таксама сёння Крэмль запатрабаваў ад кіраўніцтва Беларусі неадкладнага вызвалення Уладзіслава Баўмгертнера. З адпаведнай заявай выступіў памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў.
Падарункі Лукашэнку на дзень нараджэння: добры анёл, Самарскі крыж і Майбах
Аляксандр Лукашэнка зноў стаў дзядулем
Фота — ria.ru