Пуцін прызначыў паслом у Беларусі Бабіча, якога раней адмовілася прымаць Украіна

Пуцін прызначыў паслом у Беларусі Бабіча, якога раней адмовілася прымаць Украіна

Уладзімір Пуцін прызначыў паслом у Беларусі Міхаіла Бабіча. Таксама ён стаў спецпрадстаўніком расійскага прэзідэнта па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю. Адпаведны ўказ Пуціна быў падпісаны 24 жніўня, ён з'явіўся на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі. Аляксандр Сурыкаў вызвалены ад пасады пасла РФ у Беларусі.

Бабічу 49 гадоў. Дагэтуль ён працаваў паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта Расіі ў Прыволжскай федэральнай акрузе. Міхаіл Бабіч — былы дэсантнік і спецслужбіст, кіраваў чачэнскім прарасійскім урадам падчас вайны ў гэтым рэгіёне. Два гады таму Масква збіралася яго адправіць паслом ва Украіну, але Кіеў яго кандыдатуру не ўзгадніў (некаторыя ўкраінскія эксперты называлі яго "прафесійным дыверсантам"). Не спяшаўся ўзгадніць кандыдатуру Бабіча і Мінск. Верагодна, канчаткова яна была ўзгоднена падчас нядаўняй сустрэчы ў Сочы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Пуцін прызначыў паслом у Беларусі Бабіча, якога раней адмовілася прымаць Украіна
Фота: http://publication.pravo.gov.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі