Пуцін ужо тройчы павіншаваў Лукашэнку з Новым годам

Пуцін ужо тройчы павіншаваў Лукашэнку з Новым годам

Уладзімір Пуцін ужо тройчы павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з Новым годам. Такога раней не здаралася. Па адным разе кіраўнікі краін павіншавалі адзін аднаго з надыходзячым святам у пісьмовай форме. Далей былі дзве тэлефонныя размовы. Спачатку Лукашэнка і Пуцін паразмаўлялі 30 снежня з ініцыятывы беларускага боку. Пачалі яны з віншаванняў (пра гэта паведаміла толькі прэс-служба беларускага кіраўніка), а скончылі размовай на тэму нафты і газу, якая працягвалася больш за гадзіну. Дамовіцца не ўдалося.

31 снежня Пуцін патэлефанаваў Лукашэнку. З чаго пачалася іх размова? Ну вядома ж, з віншавання! Прэс-служба прэзідэнта Расіі інфармуе: "Лідары абмяняліся віншаваннямі з выпадку надыходзячага Новага года і Раства". Прэс-служба беларускага кіраўніка, відаць, разумеючы кур'ёзнасць сітуацыі, падала гэта наступным чынам: "Уладзімір Пуцін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з надыходзячым Новым годам". Атрымліваецца, што Лукашэнка на чарговае віншаванне Пуціна прамаўчаў, мог нават палічыць яго тролінгам. Як вядома, 2020 год на парозе, а Беларусь не ведае, колькі для яе будзе каштаваць расійскі газ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі