Пуцін заявіў, што вайны паміж Расіяй і Украінай не будзе

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін лічыць апакаліптычным сцэнар вайны з Украінай. "Спадзяюся, што да гэтага ніколі не дойдзе", — заявіў ён у інтэрв'ю тэлеканалу "Россия-1".

Расійскі кіраўнік адзначыў, што ўкраінскія ўлады павінны наладзіць адносіны з жыхарамі паўднёвага ўсходу краіны.

Згадаў ён і заяву прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі пра намер вярнуць Крым, анэксаваны Расіяй. Пуцін, як перадае ВВС, назваў такую заяву рэваншысцкай.

Нягледзячы на ​​абвінавачванні з боку Кіева і заходніх дзяржаваў, афіцыйная Масква працягвае адмаўляць дачыненне да падзей на паўднёвым усходзе Украіны.

Фота — odnako.su

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі