Пуціну распавялі, што кожная чацвёртая бутэлька пітной вады — падробка

Пуціну распавялі, што кожная чацвёртая бутэлька пітной вады — падробка

Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну распавялі, што кожная чацвёртая бутэлька пітной вады — падробка. 22 ліпеня з ім сустракаўся кіраўнік "Растэха" Сяргей Чэмезаў. Паводле яго слоў, "адсотак фальсіфікату складае ад 25 да 30%, гэта ў сярэднім па Расіі, а ў некаторых рэгіёнах і да 80%", інфармуе ria.ru.

Для вырашэння праблемы Чэмезаў прапанаваў тэрмінова пачаць маркіроўку вады (раней гэта прапанаваў Рассельгаснагляд). Бо на сённяшні дзень, кажа ён, "прадукцыі вельмі шмат прадаецца незразумела якой" ("З бліжэйшага вадаправода", — сказала спікер Савета Федэрацыі РФ Валянціна Мацвяенка). Неўзабаве пасля гэтай сустрэчы стала вядома, што ўжо рыхтуецца рашэнне аб абавязковай маркіроўцы. Чыноўнікі мяркуюць, што яна дапаможа змагацца з кантрафактнай прадукцыяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі