Пяць беларускіх пісьменнікаў выступяць на расійскім стэндзе кніжнага кірмашу
![Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш / БЕЛТА](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000027_1579526902_376542_big.jpg.webp?itok=2ml13dHY)
Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш / БЕЛТА
Пяць беларускіх пісьменнікаў выступяць на Мінскім міжнародным кніжным кірмашы на расійскім нацыянальным стэндзе. Выданне "Время" на нацыянальным стэндзе Расіі прэзентуе 6 і 7 лютага тры кнігі беларускіх аўтараў: Ганны Севярынец "Успамінаючы Вегас", Сашы Філіпенкі "Вяртанне ў Астрог", Андрэя Жвалеўскага і Яўгеніі Пастарнак "Я б на тваім месцы". Літаратар Альгерд Бахарэвіч выступіць з "паблік-токам", дзе яму можна будзе задаць самыя галоўныя пытанні жыцця сусвету і наогул.
![Пять белорусских писателей выступят на российском стенде Минской книжной ярмарки](/sites/default/files/paragraphs/image/raspisanie.png)
А Віктар Марціновіч будзе прадстаўляць рускі пераклад свайго рамана "Ноч" на нацыянальным стэндзе Беларусі 8 лютага.
Пакуль поўная праграма Мінскага міжнароднага кніжнага кірмашу не апублікаваная. Але можна азнаёміцца з праграмамі беларускага нацыянальнага стэнда, дзіцячай пляцоўкі і стэнда амбасады ЗША.
XXVIІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе з 5 да 9 лютага 2020 года ў БелЭкспа на праспекце Пераможцаў, 14. Сёлета ганаровы госць — Расія, а цэнтральны экспанент — США.
![Пять белорусских писателей выступят на российском стенде Минской книжной ярмарки](/sites/default/files/paragraphs/image/sitenas-legko-najti-v-minsk.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.