Пяць беларускіх прадпрыемстваў атрымалі доступ на кітайскі рынак

Пяць беларускіх прадпрыемстваў атрымалі доступ на кітайскі рынак

Пяць беларускіх прадпрыемстваў з 25 красавіка атрымалі доступ на кітайскі рынак. Пра гэта паведаміў беларускі амбасадар у КНР Кірыл Руды. Ён называе гэтыя прадпрыемствы — агракамбінат “Дзяржынскі”, група кампаній “Сервалюкс”, птушкафабрыка “Дружба”, “Смалявічы Бройлер” і Віцебская бройлерная птушкафабрыка (Ганна). Яны будуць пастаўляць мяса птушкі.

БЕЛТА дадае, што кітайцы прынялі рашэнне па выніках працы інспекцый і візіту дэлегацыі Галоўнага дзяржкіравання па кантролю якасці, інспекцыі і каранціну. Мяркуецца, што пастаўкі беларускай прадукцыі ў Кітай пачнуцца ў траўні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі