Пяць хакеістаў "Віцебска" дыскваліфікаваныя за дамоўныя матчы
Федэрацыя хакея Беларусі па прадстаўленні Следчага камітэта пакарала пяцярых хакеістаў клуба "Віцебск", піша hockey.by.
Следчыя выявілі, што падчас сезонаў 2018/2019 і 2019/2020 Раман Стрэльнікаў, Віталь Сапега, Аляксандр Паліцынскі, Кірыл Сачыўка і Антон Мядзведзеў неаднаразова ўдзельнічалі ў дамоўных матчах і забяспечвалі пройгрыш сваёй каманды. Гэтым, як паведамляецца, яны прычынілі шкоду не толькі хакейнаму клубу "Віцебск", але і прафесійнаму хакею ў цэлым.
Спартоўцаў аштрафавалі, а таксама дыскваліфікавалі на тры гады. Пачатак дыскваліфікацыі адлічваецца з 22 кастрычніка 2020 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.