Пяцігадовую дзяўчынку ў Лондане аштрафавалі за гандаль ліманадам

Пяцігадовую дзяўчынку ў Лондане аштрафавалі за гандаль ліманадам

У Лондане пяцігадовая дзяўчынка была аштрафаваная на 150 фунтаў (каля 195 долараў) за продаж ліманаду, перадае Бі-Бі-Сі.

Бацька дзяўчынкі Андрэ Спайсер распавёў журналістам, што яго дачка прадавала ліманад па 50 пенсаў за шклянку з маленькага прылаўка ў раёне Майл Энд на ўсходзе Лондана. Гэтым часам тысячы музычных фанатаў праходзілі міма па дарозе на фэст Lovebox.

Па словах бацькі, дачцэ спадабалася ідэя арганізаваць невялікую "лаўку" каля дома. "Яна проста хацела, каб людзі пасміхнуліся. Яна вельмі ганарылася сабой", — патлумачыў ён.

Аднак праз нейкі час да дзяўчынкі падыйшлі чатыры паліцыянты. Яны ўключылі відэакамеру і сталі зачытваць ёй дакумент, у якім гаварылася, што яна не мае ліцэнзіі на гандаль. Пасля гэтага сям'і выпісалі штраф у 150 фунтаў. 

Прадстаўнік мясцовых уладаў выказаў шкадаванне з нагоды гэтага інцыдэнту. "Мы зыходзім з таго, што нашы паліцыянты будуць кіравацца здаровым сэнсам і з розумам выкарыстоўваць свае паўнамоцтвы", — заявіў ён. Улады абвясцілі, што адменяць штраф і прынясуць свае прабачэнні Спайсерам. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі