П'яны гамяльчук імітаваў прыступ эпілепсіі, каб не трапіць у міліцыю
Непрыемны інцыдэнт здарыўся 23 кастрычніка ў Гомелі на вуліцы Фрунзе, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама.
Пажылы мужчына звярнуў на сябе ўвагу мінакоў сваімі неадэкватнымі паводзінамі. Ён гучна мацюкаўся, кідаўся з боку ў бок і спрабаваў пашкодзіць прыпаркаваныя аўтамабілі. Хтосьці з мінакоў выклікаў міліцыю.
Калі 65-гадовы гамяльчук зразумеў, што яго хочуць даставіць у РАУС для разбіральніцтва, ён імітаваў прыступ эпілепсіі.
Праваахоўнікі выклікалі медыкаў. Аднак скандалістне супакоіўся і ў машыне хуткай дапамогі. Падчас агляду ён стукнуў фельчара кулаком у твар. На дапамогу медыку прыйшоў міліцыянт, які суправаджаў яго.
У камеры ІЧУ мужчына працверазеў і патлумачыў, што спадзяваўся з дапамогай "хуткай" пазбегнуць адказнасці. Ён раскаяўся ў зробленым і растлумачыў свае паводзіны алкаголем.
На мужчыну пачалі крымінальную справу за хуліганства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.