П'яны віцяблянін на фуры спрабаваў прарвацца праз мяжу
У пункце пропуску "Бераставіца" зранку 8 красавіка памежнікі затрымалі 38-гадовага віцябляніна на грузавым аўтамабілі, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта.
7 красавіка мужчына перасякаў мяжу з Польшчы на ўезд у Беларусь. Пасля памежнага кантролю яму давялося праходзіць іншыя віды кантролю, абавязковыя пры перасячэнні беларускай мяжы з грузам. Аднак памежныя праверкі, мабыць, ставілі кіроўцу, таму ён паспрабаваў проста з'ехаць з пункту пропуску. Пры гэтым ён пашкодзіў вялікагрузную фуру, паўпрычэп і адзін са шлагбаўмаў.
Пасля таго, як памежнікі затрымалі парушальніка, выявілася, што ён быў нецвярозы.
Віцябляніна прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне рэжыму ў пункце пропуску і перадалі супрацоўнікам ДАІ Бераставіцкага РАУС для далейшага разгляду.