Пяскоў пракаментаваў словы Лукашэнкі пра варварства Расіі

Пяскоў пракаментаваў словы Лукашэнкі пра варварства Расіі

Хоць Аляксандр Лукашэнка і выступае з рэзкімі заявамі на адрас Расіі, афіцыйны Мінск застаецца саюзнікам Масквы. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў, адказваючы на пытанні журналістаў. 

"Давайце не забываць, што ў нас саюзная дзяржава", — цытуе РБК словы Пяскова. Ён дадаў, што "аб'ём адносінаў паміж краінамі такі вялікі, што не можа ажыццяўляцца без шурпатасцяў". Для "ўрэгулявання такіх шурпатасцяў" і сустракаюцца кіраўнікі Беларусі і Расіі, патлумачыў ён.

Як паведамлялася раней, сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбудзецца сёння ў Сочы. 

Пра "варварскія паводзіны" Расіі Лукашэнка казаў 10 жніўня. Ён заявіў, што расіяне паводзяць сябе так быццам Беларусь у іх у васалах. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі