Пяскоў: Пуцін не казаў Лукашэнку пра перадачу ядзернай зброі ў Беларусь

Пяскоў: Пуцін не казаў Лукашэнку пра перадачу ядзернай зброі ў Беларусь

На сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам Уладзімір Пуцін не казаў пра перадачу Беларусі ракет з ядзернай зброяй. Пра гэта заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, перадае "Коммерсант".

Па словах Пяскова, гаворка ішла пра комплексы, якія тэхнічна здольныя несці розныя віды зброі. Гэта "Іскандэр-М".

Пра магчымыя пастаўкі ядзернай зброі ў Беларусь стала вядома напярэдадні. Краіны G7 на сваім саміце ў панядзелак прынялі з гэтай нагоды сумесную заяву. "Расія павінна прытрымлівацца сваіх міжнародных абавязацельстваў, у тым ліку тых, якія забараняюць ужыванне хімічнай, біялагічнай ці ядзернай зброі. Мы заклікаем Расію паводзіць сябе адказна... Выказваем сур'ёзную заклапочанасць пасля заявы Расіі пра магчымую перадачу Беларусі ракет з ядзерным патэнцыялам", — гаворыцца ў дакуменце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі