Пётр Ялфімаў выступае ў Македоніі
21 лютага ўдзельнік "Еўрабачання" Пётр Ялфімаў выступае ў Македоніі. Далей ён плануе падацца ў Сербію, Украіну, Расію, Балгарыю, Боснію і Герцагавіну, Турцыю і іншыя краіны, паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі.
18 лютага спявак прыняў удзел у фінальным канцэрце нацыянальнага адборачнага тура ў Грэцыі.
На мінулым тыдні ў Фінляндыі беларускія музыкі запісалі кампазіцыю "Eyes that never lie", якую пакажуць у хуткім часе. Запіс праходзіў у рэнамаванай студыі саўндпрад'юсара Тэра Кінунэна. Зводку і майтэрынг кампазіцыі зрабіў гукарэжысёр Миіка Карміла.
Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2009" пройдзе ў Маскве 12, 14 і 16 траўня. Прадстаўнік Беларусі выступіць у першым паўфінале на адной сцэне з выканаўцамі з Босніі і Герцагавіны, Швецыі, Ізраіля, Бельгіі, Андоры, Чэхіі, Чарнагорыі, Ісландыі, Грузіі, Балгарыі, Партугаліі, Швейцарыі, Македоніі, Фінляндыі, Турцыі, Румыніі, Мальты і Арменіі.
БелаПАН