Рабаў: На Беларусь ідзе цёплае паветра з Атлантыкі
Атмасферны фронт з паўднёвага захаду Еўропы нясе ў Беларусь мокры снег дождж і туман.
Начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў паведаміў, якое надвор'е варта чакаць у бліжэйшыя дні.
На Беларусь ідзе атмасферны фронт з паўднёвага захаду Еўропы. Ён нясе цёплае паветра, абараняючы нашу краіну ад маразоў.
У пятніцу, 23 студзеня, на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі — мокры снег, дождж. У многіх раёнах туман. Месцамі галалёд, наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Тэмпература ўначы -3...+2, удзень чакаецца ад 0 да 4 градусаў цяпла.
У суботу на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца ападкі — мокры снег, дождж. Месцамі будзе туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература на працягу сутак ад -3 да +4 градусаў.
У нядзелю на большай частцы Беларусі чакаюцца кароткачасовыя ападкі — мокры снег, дождж. Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература на працягу сутак -3...+3, уначы па ўсходзе пры праясненнях 4-7 градусаў марозу.
Фота — ru.gde-fon.com