Рада ратыфікавала асацыяцыю з ЕС і прызнала асаблівы статус Данбаса (відэа)
Вярхоўная Рада ратыфікавала Пагадненне аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрасаюзам.
Як перадае УНІАН, "за" прагаласавалі 355 народных дэпутатаў з 381, зарэгістраванага у сесійнай зале. Супраць — 0 дэпутатаў, 26 — не галасавалі. Сінхронна з гэтым адпаведнае галасаванне адбылося ў Страсбургу ў рамках пленарнага пасяджэння Еўрапейскага парламента.
Акрамя таго, Вярхоўная Рада прыняла прэзідэнцкія законы аб амністыі для баевікоў і аб асаблівым статусе асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей. За закон "Аб асаблівым парадку мясцовага самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей" прагаласавалі 277 народных дэпутатаў. За закон "Аб недапушчэнні пераследу і пакарання асоб — удзельнікаў падзей на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей" прагаласавалі 287 народных дэпутатаў.
Фота — zn.ua