Радаслаў Сікорскі: Гэта сумны дзень для Еўрасаюза

Адна з краінаў-сябраў ЕС перашкодзіла астатнім прыняць больш жорсткае рашэнне па санкцыях супраць Беларусі, адзначыў кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі на прэс-канферэнцыі, перадае польскі канал TVP INFO.

Радаслаў Сікорскі: "Нягледзячы на самыя лепшыя высілкі шматлікіх краін, гэта вельмі сумны дзень для Еўрасаюза. Эканамічныя інтарэсы адной з краін-сябраў аказаліся важнейшымі за патрэбу паўплываць на беларускія ўлады, каб вызваліць палітвязняў. Эканамічны інтарэс — гэта адна справа, а людзі, якіх катуюць за кратамі, гэта зусім іншае. Я лічу, што павінны быць нейкія межы барацьбы за чыста эканамічны інтарэс".

Нагадаем, што паводле звестак бельгійскай газеты EUobserver, еўрапейскія краіны не змаглі дамовіцца з-за пазіцыі Славеніі, якая бараніла беларускага бізнэсоўца Юрыя Чыжа ад уключэння яго ў "чорны спіс". Паводле крыніцаў выдання, славенская кампанія Riko Group выйграла тэндар на будаўніцтва ў Мінску пяцізоркавага гатэля "Кемпінскі" разам з групай кампаній "Трайпл", падначаленай Чыжу. Кошт праекту перавышае 100 мільёнаў еўра.

Фота: msz.gov.pl

Беларусь — ЕС. Хроніка дыпламатычнай вайны. Год 2012

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі