Рафаэль Надаль абвясціў пра завяршэнне кар'еры
Рафаэль Надаль
37-гадовы тэнісіст Рафаэль Надаль абвясціў пра завяршэнне кар'еру. Фінал восьмага Кубка Дэвіса стане яго апошнім прафесійным турнірам.
"Я сыходжу з прафесійнага тэніса. Рэальнасць такая, што гэта былі цяжкія некалькі гадоў, асабліва апошнія два. Я думаю, што я не змог гуляць без абмежаванняў, якія заахвоцілі мяне прыняць гэтае рашэнне", — заявіў спартовец.
Іспанскі тэнісіст выйграў 22 турніры Вялікага шлема, золата Алімпіяды 2008 года ў адзіночным разрадзе і 2016 года — у парным. На рахунку Надаля перамогі ў 63 турнірах на грунтавых кортах, што з'яўляецца рэкордам. За сваю кар'еру ён быў першай ракеткай свету на працягу 209 тыдняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.