Рахунак Беларускай асацыяцыі журналістаў замарожаны

Рахунак Беларускай асацыяцыі журналістаў замарожаны

Рахунак Беларускай асацыяцыі журналістаў замарожаны з 14 ліпеня па рашэнні Цэнтральнага апарата Следчага камітэта. Прычым, замарожаныя не толькі плацяжы, але і папаўненне рахунку, піша прэс-служба БАЖ.

14 ліпеня ў офісе журналісцкай арганізацыі адбыўся ператрус — пры адсутнасці прадстаўнікоў БАЖ. Сілавікі выламалі дзверы, а пасля ператрусу апячаталі офіс. Прадстаўнікі БАЖ не маюць доступу да пячаткі і статутных дакументаў арганізацыі.

Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні стала вядома, што заблакаваныя рахункі Беларускага ПЭН-цэнтра і дабрачыннай платформы "Имена". У іх офісах 14 ліпеня таксама адбыліся ператрусы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі