Следчыя наклалі арышт на рахункі ПЭН-цэнтра і платформы "Имена"
Следчы камітэт наклаў арышт на рахунак Беларускага ПЭН-цэнтра. Пра гэта арганізацыя паведаміла ў сацсетках.
Таксама СК арыштаваў рахункі некамерцыйнай платформы "Имена", якая дапамагала дабрачынным праектам.
"Гэта значыць, што мы не можам рабіць ніякія плацяжы, у тым ліку пераводзіць праектам сродкі, сабраныя на іх працу. Але наш сайт працуе, і вашыя ахвяраванні працягваюць паступаць на карысць праектаў на транзітны рахунак банка да моманту зняцця арышту", — распавяла стваральніца праекту Кацярына Сінюк.
На мінулым тыдні ў офісе платформы "Имена" і па юрыдычным адрасе Беларускага ПЭН-цэнтра адбыліся ператрусы. У Следчым камітэце патлумачылі, што яны шукалі ценевы паток грошай для фінансавання пратэстаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.