Раман Васілюк названы лепшым футбалістам чэмпіянату Беларусі 2007 года

Спіс лепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі 2007 года быў зацверджаны выканкамам Беларускай федэрацыі футбола. У яго патрапілі 8 прадстаўнікоў барысаўскага БАТЭ (чэмпіёна краіны), 6 – жодзінскага “Тарпеда”, 4 – “Гомеля”, па 2 – “Нёмана” і “Шахцёра”.  Лепшым гульцом чэмпіянату прызнаны Раман Васілюк (“Гомель”).

У спіс 22 найлепшых футбалістаў патрапілі:

Першыя нумары: Сяргей Вярэмка (варатар), абаронцы – Жувенал (абодва - “Нёман”), Арцём Радзькоў, Ягор Філіпенка (абодва - БАТЭ), паўабаронцы – Ігар Стасевіч, Дзмітрый Ліхтаровіч, Сяргей Крывец (усе з БАТЭ), Андрэй Лявончык (“Шахцёр”), нападаючыя – Раман Васілюк (“Гомель”), Віталь Радзівонаў, Генадзь Блізнюк (абодва з БАТЭ).

Другія нумары: варатар – Уладзімір Бушма, абаронцы – Раман Кірыенкін, Ігар Шытаў (усе – “Тарпеда”), Аляксандр Шагойка (“Гомель”), паўабаронцы – Ігар Варанкоў, Аляксандр Грэнькоў (абодва – “Тарпеда”), Аляксандр Ермаковіч (БАТЭ), Аляксандр Кобец (“Гомель”), нападаючыя – Сяргей Нікіфарэнка (“Шахцёр”), Валерый Стрыпейкіс (“Гомель”), Андрэй Шэракоў (“Тарпеда”).

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі