Рамана Пратасевіча перавялі ў СІЗА КДБ, дзе таксама знаходзіцца яго дзяўчына

Рамана Пратасевіча перавялі ў СІЗА КДБ, дзе таксама знаходзіцца яго дзяўчына

Рамана Пратасевіча перавялі ў СІЗА КДБ, піша Бі-бі-сі са спасылкай на бацьку журналіста. У СІЗА КДБ таксама знаходзіцца дзяўчына Пратасевіча Сафія Сапега, якую затрымалі разам з ім у аэрапорце Мінска.

Бацька Пратасевіча не ўпэўнены, што словы адвакатаў пра "бадзёрасць" Рамана і Сафіі цалкам адпавядаюць рэчаіснасці. 

— Яны могуць на людзях казаць, што яны бадзёрыя, вясёлыя і гэтак далей. Хутчэй за ўсё, іх прымусілі. Яны сядзяць там, дзе радасці і весялосці няма месца. Гэта можна сыграць. У нас сур'ёзна заціснулі адвакатаў, ім далі падпіску — нельга казаць, па якім артыкуле абвінавачваецца. Такі прававы нонсэнс. І адвакат нам шмат не кажа, — сказаў Дзмітрый Пратасевіч.

Ён даведаўся, што сына перавялі ў пятніцу, калі сястры Рамана ўдалося перадаць яму ў ізалятар перадачу. Яе прынялі, толькі не ўзялі кнігу, бо "друкаваная прадукцыя забароненая".

Рамана Пратасевіча і Сафію Сапега затрымалі ў мінскім аэрапорце 23 траўня, калі яны вярталіся з Грэцыі ў Вільнюс рэйсам Ryanair. Самалёт прымусова пасадзілі ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі