Рассельгаснагляд распавёў, чаму забараняе беларускую малочную прадукцыю

Рассельгаснагляд распавёў, чаму забараняе беларускую малочную прадукцыю

Рассельгаснагляд правярае беларускую малочную прадукцыю ў строгай адпаведнасці з нормамі Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамляецца на сайце ведамства.

Нагодай для такой заявы стала інтэрв'ю з чальцом калегіі (міністрам) па тэхнічным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Віктарам Назаранкам, якое абнародавала БЕЛТА. Прадстаўнік Беларусі ў ЕЭК абвінаваціў Рассельгаснагляд у няправільным ужыванні міждзяржаўных стандартаў для ацэнкі беларускай малочнай прадукцыі. 

Нагодай стала тое, што Рассельгаснагляд выявіў у беларускім малацэ нітраты. На думку Назаранкі, расійскае ведамства памылкова выкарыстала міждзяржаўны стандарт ДАСТ 32257-2013 "Малако і малочная прадукцыя. Метад вызначэння нітратаў і нітрытаў" і не ўлічыла тое, што шкода гэтых кансервантаў для здароўя чалавека не даказаная. Назаранка прапанаваў праводзіць кантроль беларускай прадукцыі па паказчыку "масавая доля нітратаў", арыентуючыся на "фонавыя ўзроўні" ўтрымання нітратаў. А абмежаванні на пастаўкі беларускай прадукцыі, на яго думку, варта ўводзіць, толькі калі шкода для здароўя чалавека даказаная.

У адказ Рассельгаснагляд нагадвае, што законы забараняюць ужыванне кансервантаў ў малацэ, якое знаходзiцца ў абарачэнні на мытнай тэрыторыі ЕАЭС. Таму ведамства лічыць, што даследаванне беларускай малочнай прадукцыі адбываецца ў строгай адпаведнасці з нормамі Еўразійскага эканамічнага саюза. 

"Акрамя таго, неабходна адзначыць, што Рассельгаснагляд, а таксама падведамасныя яму федэральныя дзяржаўныя бюджэтныя ўстановы не маюць паўнамоцтваў даказваць шкоду нітратаў для здароўя чалавека", — дадаюць расійскія чыноўнікі.

Рассельгаснагляд нагадвае Назаранку, што ЕЭК не мае паўнамоцтваў вызначаць максімальна дапушчальныя ўзроўні і фонавыя ўтрымання кансервантаў. На думку расійскага ведамства, гэта спроба "ўвесці усіх у зман і навязаць зручную для Рэспублікі Беларусь трактоўку і пазіцыю".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі